OPPA – гэта найвялікшы фестываль аўтарскай песні ў Польшчы. Галоўнай мэтай фестывалю з’яўляецца адкрыццё новых талантаў, сярод тых творцаў, хто выконвае ўласныя песні. Фестываль ладзіцца з 1978 года.
Апроч выступу славутых бардаў, падчас фестывалю OPPA адбываецца конкурс маладых выканаўцаў. Пераможца конкурс атрымае Узнагароду імя Янаша Кофты, дзякуючы якой, малады выканаўцы зможа выдаць і распаўсюдзіць сваю новую кружэлку.
Міжнародны фестываль бардаў OPPA пройдзе з 16 па 24 літспада ў Варшаве. Конкурс маладых выканаўца адбудзецца 16 і 17 літспада. Арганізатары фестывалю прымаюць заяўку на ўдзелу ў конкурсе да 15 кастрычніка. Удзел у імпрэзе можа прыняць кожны музыка, які выконвае ўласныя творы.
Сёлета Галоўная ўзнагарода фестывалю OPPA імя Янаша Кофты складзе 5 тысяч злотых (прыкладна 1250$). Агулам будзе пяць прызавых месцаў; рэшта пераможцаў атрымаюць у якасці ўзнагароды электронныя прылады.
У 2017 годзе пераможцам конкурсу стала беларуская выканаўца Вольга Акуліч і ў 2006 годзе гран-пры фестывалю OPPA таксама атрымала беларуска Таццяна Беланогая.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў можна падаць па спасылцы https://www.oppa.pl.
эж