Польскія статыстыкі ўзначальвае Паморская ваяводства. Цягам тыдня, з 16 па 23 верасня на грып захварэла 19 тысяч жыхароў Памор'я. Назіраецца 120 выпадкаў захворванняў грыпам на 100 тысяч жыхароў. Пра гэта паведамляе дырэктар Ваяводскай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Гданьску Томаш Аўгустыняк.
-Бачна, што ў параўнанні з папярэднім перыядам справаздачаў, колькасць захворванняў расце. З статыстычных дадзеных вынікае, што гэты сезон распачаўся досыць дынамічна. Варта заахвочваць насельніцтва рабіць прышчэпкі.
Паводле медыкаў і навукоўцаў, самым надзейным спосабам перадухілення захворванняў грыпам з’яўляецца адпаведная прышчэпка. Статыстычныя дадзеныя папярэдніх гадоў сведчаць аб тым, што прышчэпкі на грып робяць крыху меней за 4% палякаў.
IAR/эж