Беларуская Служба

Фестываль ваенных аркестраў прайшоў у Варшаве

06.10.2019 12:25
Падчас Фестывалю на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве амаль 400 музыкаў з 7 аркестраў выканалі больш за 130 фрагментаў польскіх патрыятычных песень.
Фестываль ваенных аркестраў у Варшаве PAP/Radek Pietruszka

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас адкрыцця Фестывалю духавых аркестраў заявіў, што зараз Польшча ў бясьпецы, бо 20 гадоў таму краіна далучылася да Паўночнаатлантычнага альянсу.

Марыюш Блачшак удзельнічаў у афіцыйным адкрыцці Фестывалю ваенных аркестраў, які праходзіў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Мерапрыемства ладзілася з нагоды 20-годдзя далучэння Польшча да НАТА. Марыюш Блашчак падкрэсліў, што Польшча з’яўляецца даным з самых актыўных чальцоў блоку.

-Нашыя жаўнеры служаць у замежных місіях, жаўнеры НАТА пастаянна знаходзяцца ў Польшчы. Яны разам паляпшаюць свае прафесійныя якасці. Дзеля паляпшэнне баяздольнасці мы разам праводзім вайсковыя вучэнні ў Польшчы, нарошчваем замежную вайсковую прысутнасць і павялічваем асабовы склада Польскага войска. Мы будзем ганарыцца тым, што нашы Узброеныя сілы – гэта даныя з найлепшых, адладжаная выдатная сістэма камандавання.

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак падкрэсліў, што сёлетні Фестываль ваенных аркестраў сярод іншага з’яўляецца важнай формулай актыўнасці Войска польскага. 5 кастрычніка Падчас Фестывалю на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве амаль 400 музыкаў з 7 аркестраў выканалі больш за 130 фрагментаў польскіх патрыятычных песень.

IAR/эж