Беларуская Служба

Польшча хоча арганізаваць Чэмпіянат Еўропы па валейболе мужчын у 2021 годзе

09.10.2019 18:01
Хутчэй за ўсё, у 2021 годзе чэмпіянат па валейболе мужчын можа праходзіць у некалькіх краінах, у тым ліку, у Польшчы.
  ,    i   (   ).
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі, Рышард Чарнэцк i Яцэк Каспшык (прэзідэнт Польскай федэрацыі валейбола). PAP/Piotr Nowak

Польшча падасць заяўку на арганізацыю Чэмпіянату Еўропы па валейболе сярод мужчынскіх камандаў 2021 году. Паводле віцэ-прэзідэнта Польскай федэрацыі валейбола Рышарда Чарнэцкага (Ryszard Czarnecki), перамовы з Еўрапейскай федэрацыяй валейбола знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

- Хутчэй за ўсё, падобным чынам, як сёлета, чэмпіянат можа праходзіць у чатырох краінах. Такім чынам сустрэчы зборных могуць адбывацца, напрыклад, па-суседску ў Чэхіі, а таксама ў Эстоніі і Фінландыі. Мы змагаемся за тое, каб у Польшчы праходзілі найважнейшыя матчы, у тым ліку, сустрэчы ў рамках паўфіналу і фіналу.

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі павіншаваў польскіх валейбалістаў, якія прайшлі кваліфікацыю ў Алімпійскія гульні ў Токіа і заваявалі бронзавы медаль на Чэмпіянаце Еўропы. Сёння палякі выйгралі з Расіяй у рамках Кубка свету 3:1.

Падчас сённяшняй сустрэчы з валейбалістамі кіраўнік польскага ўраду заявіў, што хацеў бы, каб фінал Чэмпіянату Еўропы па валейболе сярод мужчынскіх камандаў 2021 года прайшоў у горадзе Катавіцы.

аз