Беларуская Служба

Памёр Ян Шышка - міністр аховы навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Бэаты Шыдла

09.10.2019 15:02
Прэзідэнт Анджэй Дуда: Навуковец і палітык, але, перш за ўсё, захоплены прыродай добразычлівы чалавек.
   -        .
Памёр Ян Шышка - міністр аховы навакольнага асяроддзя ва ўрадзе Бэаты Шыдла.PAP/Leszek Szymański

Памёр былы міністр аховы навакольнага асяроддзя Ян Шышка (Jan Szyszko). Пра гэта ў Твітары паведаміў прэзідэнт Анджэй Дуда. Палітыку было 75 гадоў.

„Вельмі сумная, нечаканая навіна. Сёння да поўдня сышоў з жыцця прафесар Ян Шышка. Навуковец і палітык, але, перш за ўсё, захоплены прыродай добразычлівы чалавек. Я яго вельмі любіў і паважаў”, - напісаў прэзідэнт.

Прафесар Ян Шышка быў выпускніком і навуковым супрацоўнікам Ляснога факультэта Галоўнай сельскагаспадарчай школы ў Варшаве. Займаў пасаду міністра аховы навакольнага асяроддзя ў 1997-99, 2005-2007 гадах, а апошнім часам з 2015 па 2018 гады.

аз