Беларуская Служба

Пра рэпатрыянтаў у Польшчы паклапоцяцца ўжо ў аэрапорце

10.10.2019 14:35
Урад краіны падпісаў дамовы з фірмай, якая будзе аказваць дапамогу рэпатрыянтам, якія перасяляюцца ў Польшчу.
-    .
Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Ш. Шынкоўскі вэль Сэнк PAP/Jakub Kaczmarczyk

Рэпатрыянтаў, якія вяртаюцца ў Польшчу, неабходна лепш сустракаць у аэрапортах. У познаньскім аэрапорце «Лавіца» падпісанае пагадненне паміж урадам і фірмай «Welcome Services», уладальнікам якой з’яўляецца прадпрыемства «Дзяржаўныя аэрапорты».

Віцэ-міністар замежных спраў Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк гаворыць, што дзякуючы гэтаму рэпатрыянтам будзе прасцей перажыць свой прыезд у Польшчу:

- Дзякуючы супрацы з фірмай «Welcome Services» гэтыя асаблівыя госці будуць з моманту прызямлення ў польскіх аэрапортах ахопленыя асаблівай апекай. Ім дапамогуць забраць багаж, дапамогуць бесперашкодна дабрацца да месца, куды яны напраўляюцца, напрыклад, у цэнтр адаптацыі, на кватэру, ці іншае месца.

Віцэ-міністар замежных спраў гаварыў, што ў 2017 годзе ў Польшчу прыбылі каля 300 рэпатрыянтаў, а ў мінулым годзе было іх прыкладна 700.

ав