Беларуская Служба

Польскае войска ўпершыню будзе трымаць баявое дзяжурства ў НАТА

11.10.2019 09:19
Дзяжурства будзе доўжыцца са студзеня па снежань 2020 г. Польшча атрымае статус рамавай дзяржавы, то бок найважнейшай.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnewikimedia/domena publiczna

Дзяжурства будзе доўжыцца са студзеня па снежань 2020 г. Польшча атрымае статус рамавай дзяржавы, то бок найважнейшай. Жаўнеры будуць знаходзіцца ў баявой гатоўнасці 24 гадзіны ў суткі, - , - паведамляе „Rzeczpospolita”.

Пасля таго, як будзе прынята рашэнне аб ваеннай аперацыі або адпраўленні салдат да ліквідацыі наступстваў стыхійнага бедства, вызначаныя вайсковыя часткі абавязаны распачаць дзеянні на працягу пяці дзён. Гэтыя часткі могуць накіраваць у любую краіну НАТА, а нават некалькі тысяч кіламетраў ад мяжы дзяржаў-членаў альянсу.

Паводле інфармацыі Генеральнага штабу Польскага войска, у склад адзінкі хуткага рэагавання НАТА ўвойдзе 4 тысячы польскіх жаўнераў, але разам з саюзнікамі гэтыя сілы будуць налічваць каля 6 тысяч вайскоўцаў.

Акрамя Польшчы, свае часткі ў частку накіроўваюць Вялікабрытанія, Іспанія, Чэхія, Літва, Латвія, Партугалія, Румынія і Албанія.

яс/Марэк Козубаль

Больш на гэтую тэму: Польшча- НАТА