Сёлета ў польскай сталіцы аматары сусветнага кінематографа змогуць паглядзець 180 фільмаў з 63 краінаў свету: 111 поўнаметражных стужак і 69 кароткаметражных і дакументальных фільмаў.
Дырэктар Міжнародна варшаўскага кінафестывалю Стэфан Лаудын падкрэслівае, што фестываль – гэта важная падзея для сусветнага кінамастацтва.
-У нашай праграме знаходзіцца некалькі дзясяткаў міжнародных прэм’ераў. Падобнага фестывалю ў Польшчы няма. Фільмы-удзельнікі фестывалю выбарныя з некалькіх’ тысячаў, якія былі дасланыя нам з усяго свету. Фільмы апавядаюць нам пра тое, што зраза адбываецца на свеце, усе праблемы, якія хвалююць сучаснасць, закранутыя на фестывалі.
Фільмы паказваюцца ў рамках некалькіх конкурсаў. У Міжнародным конкурсе кінафестывалю за галоўную ўзнагароду змагаюцца 15 стужак, у тым ліку 3 польскія фільмы: «Даліна багоў» Леха Маеўскага, «Proceder» Міхала Венгжына і «Пан Т». Рэжысёра Марціна Кшышталовіча.
Лаўрэаты ХХХV Міжнароднага варшаўскага кінафестывалю будуць абвешчаныя 19 кастрычніка.
IAR/эж