Дар’юш Пянткоўскі павіншаваў настаўнікаў са святам. Дзень нацыянальнай адукацыі ў Польшчы прыпадае на панядзелак 14 кастрычніка. Аднак 11 кастрычніка ў польскім Саўміне адбылася ўрачыстая сустрэча, прысвечаная ўшанаванню выбітных настаўнікаў. Настаўнікі атрымалі Залатыя медалі за шматгадовую службу, Медалі Нацыянальнай камісіі па адукацыі, ганаровыя званні прафесара адукацыі і міністэрскія ўзнагароды.
Паводле міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар’юша Пянткоўскага, Дзень нацыянальнай адукацыі – гэта момант, калі варта паразважаць не толькі пра школу, але і пра працу настаўнікаў.
-Мы прыкладаем усе намаганні, каб вашая праца была ў пашане. Гаворка ідзе не толькі пра фінансавы аспект. Мы хочам каб адносіны паміж вучня і настаўнікам грунтаваліся на павазе, каб гэта былі адносіны майстра і вучня.
Міністр дадаў, што гэта асаблівая прафесія – настаўнік павінен не толькі валодаць ведамі, але і ўмець адаптаваць іх да патрэбаў сённяшняга часу.
IAR/эж