Кракаўскія ўлады вырашылі арыгінальна адзначаць прызнанне Нобэлеўскай прэміі Вользе Такарчук.
У мікрараёне «Нова Хута Куявы» будзе створаны лес пад назвай «Правік», як тытул адной з кніг пісьменніцы – «Правік і іншыя часы».
У лесе будзе пасаджана 25 тысяч саджанцаў дубоў, ліпаў і букаў, – распавёў Міхал Залеўскі, прэс-сакратар бюро Кракаўскіх фестываляў – аператар праграмы Кракаў – горад літаратуры ЮНЕСКА.
- Вольга Такарчук у сваіх кніжках і падчас сустрэч з чытачамі заўсёды зазначае, што тэма правоў жывёлаў, экалагічнага крызісу ды ўстойлівага развіцця вельмі важна для яе і для ўсяго свету. У звязку з тым гэта найлепшае пашана ды віншаванне для Вольгі Такарчук.
Калектыўнае саджанне дрэў запланавана на 29 кастрычніка. Лес, пасаджаны ў гонар пісьменніцы, – гэта сумесная ініцыятыва мэра Кракава, Гарадской управы па справах азелянення бюро Кракаўскіх фестываляў.
ПР/юл