21% рэспандэнтаў прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання, 13% адказала, што ня мае погляду ў гэтай справе, паведаміла штодзёнка «Супер экспрэс».
У Польшчы не сціхае дыскусія пра тое, ці трэба каталіцкім святарам ствараць сям'ю. Нават у самой царкве няма згоды ў дадзенай справе. Пытанне цэлібату абмяркоўвалася нават падчас апошняга біскупскага сінода ў Амазоніі.
На замову газеты Інстытут сацыялагічных апытанняў Pollster запытаў у палякаў пра стаўленне да зароку бясшлюбнасці. 66% рэспандэнтаў заявілі, што цэлібат трэба адмяніць. Супраць выказаліся 21%.
Даследаванне праводзілася 24-25 верасня 2019 г. на выбарцы 1010 дарослых палякаў.
ПР/юл