Беларуская Служба

Праваслаўная моладзь сустрэлася на Грабарцы

13.10.2019 13:57
Сёлета польскае Брацтва праваслаўнае моладзі зладзіла Малітоўныя сустрэчы на Грабарцы ўжо ў 14 раз.       
Святая гара Грабарка Polskie Radio dlza Zagranicy Anna Pietrowska

На Святой гары Грабарцы праходзяць Малітоўныя сустрэчы студэнтаў. Праваслаўная моладзь з усёй Польшчы, але пераважна з Падляшша, сустракаюцца дзеля супольнай малітвы і добраўпарадкавання мясцовага манастыра.

Галоўнай мэтай Малітоўных сустрэчаў на Грабарцы з’яўляецца інтэграцыя студэнтаў з усё Польшчы. Студэнты прымаюць удзел у набажэнствах, дыскутуюць на тэалагічныя тэмы і дапамагаюць сёстрам мясцовага жаночага манастыра святых Марты і Марыі.

-Кожны з нас хоча прыехаць сюды, адпачыць, пабыць у цнотнай цішыні, памаліцца. Мы прыязджаем падзякаваць Богу за здадзены экзамен сталасці. Святая гара Грабарка – гэта месца дабрадзейнай цішы. Штогод мы сустракаемся з біскупам і ставім крыж за ўсіх студэнтаў.

Малітоўныя спатканні працягваюцца да позняга вечара нядзелі. Сёлета польскае Брацтва праваслаўнае моладзі зладзіла Малітоўныя сустрэчы на Грабарцы ўжо ў 14 раз.       

IAR/эж