Анджэй Дуда разам з першай дамай Агатай Корнхаўзэр-Дуда прагаласавалі ў другой палове дня на выбарчым участку №109, што месціцца ў адной з пачатковых школ Кракава.
Падчас размовы з журналістамі пасля галасавання прэзідэнт Польшчы падкрэсліў, што ён надзвычай цешыцца высокай яўкай выбарцаў.
-Калі назіраецца такая высокая яўка, вынік выбараў у значна большай ступені адлюстроўвае сапраўдныя настроі ў грамадстве. Гэта па-першае, а па-другое, высокая яўка сведчыць аб тым, што сапраўды дараслі да дэмакратыі.
Анджэй Дуда падкрэсліў, што ўдзел у выбарах мае для яго вялікае значэнне, прэзідэнт Польшчы намагаецца ўдзельнічаць ва ўсіх выбрах з 18-гадовага ўзросту.
У 21 гадзіну, паводле варшаўскага часу, выбары Сенату і Сейму Польшчы завершацца. Неўзабаве пасля гэтага з’явяцца першыя вынікі экзіт-полаў. Цяпер на выбарчых участках распачынаецца падлік галасоў, а першыя афіцыйныя вынікі Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы паведаміць ужо раніцой.
IAR/эж