Беларуская Служба

19 карцін былой вязняркі трапілі ў калекцыю музею «Аўшвіц-Біркенаў»

14.10.2019 17:06
На карцінах Эдыт Хофман, намаляваных пасля вайны, паказаныя трагічныя лёсы вязнярак.
    (-2).
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2).By Michel Zacharz AKA Grippenn[1] - Praca własna, CC BY-SA 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1083901

На кожнай з карцін бачныя ўспаміны Хофман: прыезд у лагер, пакаранні, смерць на калючым дроце, маршы смерці, але таксама сітуацыя звязаныя з асабістымі перажываннямі і партрэты людзей, якіх яна запамятала.

Эдыт Хофман нарадзілася ў 1927 годзе ў Празе. У 1941 годзе разам з сям’ёй была дэпартаваная ў Лодзінскае гета, а адтуль у 1944 годзе ў лагер «Аўшвіц-Біркенаў». Пасля была таксама ў лагерах Грос-Розэн і Берген-Бельзен.

У 70-х гадах былая вязнярка пачала вывучаць выяўленчае мастацтва. Выстаўкі яе прац праходзілі ў розных месцах. «Мастацтва было для маёй мамы спосабам змагання з траўмай», – расказала дачка Эдыт Хофман, якая перадала працы ў музей.

Эдыт ніколі не вярнулася ў Месца памяці Аўшвіц. Аднак, яна хацела, каб пасля яе смерці карціны трапілі ў калекцыю музею. Жанчына памерла ў мінулым годзе.

ав