У Падляскім ваяводстве праходзіць эвакуацыя жыхароў гораду Кольна. Учора ў горадзе былі выяўленыя два артылерыйскія снарады часоў Другой сусветнай вайны.
Горад падзелены на адпаведныя эвакуацыйныя зоны, экстраныя службы бесперапынны інфармуюць аб эвакуацыі. Пра гэта паведамляе намеснік каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Томаш Селава.
-Было вырашана падзяліць горад на адпаведныя зоны эвакуацыі. Зоны былі падзеленыя паміж Дзяржаўнай пажарнай службаў, паліцыяй і муніцыпальнай паліцыяй. Зараз распачалася эвакуацыі ў радыусе 500 метраў ад знойдзеных снарадаў.
Гарадская адміністрацыя Кольна ўжо падрыхтавала бяспечныя месцы, у якія будуць перавезеныя эвакуіраваныя гараджане. Артылерыйскія снарады былі знойдзеныя ўчора падчас рамонту бруку на адной з гарадскіх вуліц. Выяўленыя артылерыскія снарады маюць памер 70 на 18 см і 30 на 10 см.
IAR/эж