Беларуская Служба

Урад Польшчы заклапаціўся бяспекай на дарогах

30.10.2019 11:58
Паводле статыстыкі, у Еўропе на адзін мільён ДТЗ прыпадае 48 смяротных ахвяраў, але ў Польшчы дадзены паказнік складае 78 смяротных выпадкаў.    
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnehttp://www.policja.pl/

Кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык паведаміў, што палепшыць бяспеку на польскіх дарогах будзе немагчыма без прыняцця адмысловай праграмы.

29 кастрычніка кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ўзмацненне бяспекі руху на польскіх дарогах стане прыярытэтам ураду на наступныя чатыры гады.

Міхал Дворчык удаклданіў, што сітуацыю можна выправіць толькі праз змены заканадаўства і паляпшэнне дарожнай інфраструктуры:

-Трэба ажыццявіць прадуманыя і эфектыўныя захады для паляпшэння дарожнай інфраструктуры. Напрыклад, прадумаць павелічэння колькасці фотарадараў, якія знаходзяцца ў самых небяспечных месцах. Забяспечыць паліцыю больш эфектыўным абсталяваннем. Адначасова трэба змяняць заканадаўства ў гэтай галіне. Напрыклад, павялічыць пакаранне за самыя цяжкія парушэнні ПДР.

Паводле статыстыкі, у Еўропе на адзін мільён ДТЗ прыпадае 48 смяротных ахвяраў. У Польшчы дадзены паказнік складае 78 смяротных выпадкаў на мільён аварый.    

IAR/эж