Беларуская Служба

Зацверджана Стратэгія кібербяспекі Польшчы

30.10.2019 13:42
На яе мэты будуць выкарыстоўвацца як сродкі нацыянальнага бюджэту, так і адмысловыя праграмы фінансавай падтрымкі Еўрапейскага Звязу.
Матэвуш МаравецкіPAP/Tomasz Gzell

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі падпісаў пастанову Савету міністраў аб Стратэгіі кібербяспекі Польшчы на 2019-2024 гады. Дакумент падрабязна апісвае мэты і прыярытэты ўраду па бяспецы інфармацыйнай інфраструктуры, таксама ў дакуменце вызначаны крыніцы фінансавання пералічаных задач.

Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Марэк Загурскі падкрэсліў, што адной з галоўных мэтаў прыняцця Стратэгіі, з’яўляецца падтрымка развіцця новых тэхналогій:

-Адно з ключавых пытанняў – гэта пашырэнне міжнароднай супрацы ў галіне кібербяспекі. Зараз відавочна, што нават самая лепшая стратэгія або самая развітая дзяржава саматужкі, без міжнароднай кааперацыі, не дасць сабе рады з гарантаваннем бяспекі ў кіберпрасторы.

Паводле Стратэгіі кібербяспекі Польшчы на 2019-2024 гады, на яе мэты, будуць выкарыстоўвацца як сродкі нацыянальнага бюджэту, так і адмысловыя праграмы фінансавай падтрымкі Еўрапейскага Звязу.

IAR/эж