115 навучэнцаў мастацкіх школаў з усёй Польшчы атрымалі стыпендыі міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Урачытсасць праходзіла ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Намесніца міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Ванда Звінагродска падкрэсліла, што сёлетнія стыпендыяты – гэта будучыня польскага мастацтва.
-З гэтага кола ідуць парасткі будучай мастацкай эліты нашай краіны. Гэта яны забяспечаць пераемнасць польскай культуры, яе традыцыям. Таксама яны прыўнясуць у наша мастацтва новыя плыні і колеры.
Стыпендыя Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы складае 4200 злотых (прыкладна 1000 еўра). Стыпендыя з’ўялецца аднаразовай выплатай, якая служыць заахвочваннем вучням мастацкіх школаў, якія дасягнулі найлепшыя вынікі ў навуцы або былі лаўрэатамі міжнародных ці нацыянальных конкурсаў.
IAR/эж