Беларуская Служба

Наладжана пастаяннае паветраная злучэнне паміж Польшчай і Шры-Ланкай

03.11.2019 13:27
Астраўная дзяржава Шры-Ланка стала сёмым пастаянным азіяцкім напрамкам польскіх нацыянальных авіялініяў LOT.
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Польскія нацыянальныя авіялініі LOT у нядзелю, 3 лістапада, распачалі рэгулярныя рэйсы ў сталіцу Шры-Ланкі, Каломба. Самалёты Boeing 787 – Dreamliner будуць лётаць з Варшавы ў Каломба тры разы на тыдзень, дадзены самалёт разлічаны на 300 пасажыраў. З нагоды пачатку пастаянных авіязносінаў паміж Польшчай і Шры-Ланка ў Каломба пройдзе эканамічны форум, у якім паўдзельнічаюць прадстаўнікі бізнесу і ўладаў абедзвюх краінаў.

Астраўная дзяржава Шры-Ланка стала сёмым пастаянным азіяцкім напрамкам польскіх нацыянальных авіялініяў LOT. З Варшавы на пастаяннай аснове ўжо можна даляцець да Сінгапуру, Токі і Сеулу. У студзені авіялініі LOT плануюць пачаць рэгулярныя рэйсы ў пекінскі аэрапорт Дасін – адзін з самых вялікіх і сучасных аэрадромаў у свеце.

IAR/эж