Беларуская Служба

Польшча дапаможа Украіне стварыць сістэму падтрымкі жаўнераў з баявой псіхічнай траўмай

03.11.2019 14:01
У будучым годзе дзесяць лекараў з Украіны пройдуць інтэнсіўныя курсы ў Польшчы, каб потым распаўсюджваць здабытыя веды ў сябе на радзіме.
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneShutterstock.com

Спецыялісты з Вайсковага медычнага інстытуту дапамогуць Украіне пабудаваць сістэму падтрымкі жаўнераў з баявой псіхічнай траўмай. Эксперты з Клінікі псіхіятрыі, баявога стрэсу і псіхатраўматалогіі Вайсковага медычнага інстытуту навучаць украінскі персанал ствараць пратаколы лячэння, пра гэта паведаміў кіраўнік Клінікі лячэння баявога стрэсу, палкоўнік Радаслаў Творус:

-Нашая мэта, гэта дапамагчы ўкраінцам так, як нам калісьці дапамаглі амерыканцы. Мы таксама хочам падзяліцца нашым ужо вялікім досведам у вобласці апекі над ветэранамі. Гаворка ідзе не толькі пра дапамогу ў галіне тэорыі, мы хочам на практыцы дапамагчы стварыць адпаведную сістэму.

У будучым навучальным годзе дзесяць лекараў і навукоўцаў з Украіны пройдуць інтэнсіўныя курсы ў Польшчы, каб потым распаўсюджваць здабытыя веды ў сябе на радзіме. Сярод іншых украінскіх медычных установаў, у праграме прыме ўдзел Ровенскі абласны шпіталь ветэранаў вайны.

Праект па павышэнні кваліфікацыі ўкраінскіх лекараў кантралюе Міністэрства нацыянальнай абароны, а яго фінансаваннем займаецца Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.   

IAR/эж