Беларуская Служба

У сакавіку з Польшчы быў выдалены віцэ-консул Расійскай Федэрацыі ў Познані

04.11.2019 11:07
Контрвыведка Агенцтва ўнутранай бяспекі выявіла расійскіх „гібрыдных” шпіёнаў у Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

У выніку дзеянняў аддзела контрвыведкі Агенцтва ўнутранай бяспекі ў сакавіку з Польшчы быў выдалены намеснік генеральнага консула Расійскай Федэрацыі ў Познані, паведаміў тэлеканал TVPInfo.

У інтэрв'ю TVP прэс-сакратар міністра каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn) падкрэсліў, што віцэ-консулу забараняецца ўезд у Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны.

- Консул быў прызнаны ў Польшчы непажаданай асобай. Згаданае рашэнне было прынятае на падставе матэрыялаў польскай контрразведкі. Паводле Агенцтва ўнутранай бяспекі, дзейнасць мужчыны, працаўладкаванага ў консульстве РФ у Познані, перавышала дзеянні, прадугледжаныя дыпламатычнай місіяй. Таму агенцтва ацаніла, што яго далейшае знаходжанне на тэрыторыі Польшчы, гэта пагроза польскім інтарэсам і польска-расійскім адносінам.

Акрамя таго, інтэрнэт старонка тэлеканалу TVPInfo выявіла, што ў канцы 2017 года Агенцтва ўнутранай бяспекі забараніла тром расійскім „экспертам” уезд на тэрыторыю Польшчы і Шэнгенскай зоны. Станіслаў Жарын патлумачыў, што згаданыя асобы кіравалі расійскімі гібрыднымі аперацыямі ў Еўропе.

- Бандарэнка, Кандрашаў і Мартынаў на самой справе не былі навукоўцамі ці экспертамі, але асобамі, цесна звязанымі з установамі Расійскай Федэрацыі, якія праводзяць гібрыдныя дзеянні супраць Польшчы і Захаду. Паводле Агенцтва ўнутранай бяспекі, згаданыя мужчыны адыгрывалі важную ролю ў інспіраванні і праводжанні гібрыдных дзеянняў, накіраваных супраць Польшчы, а таксама іншых краінаў Цэнтральнай Еўропы. Яны не атрымалі згоды на ўезд у Польшчу і не могуць знаходзіцца на тэрыторыі польскай дзяржавы.

Згаданыя мужчыны, гэта намеснік дырэктара маскоўскага аналітычнага цэнтра і дырэктар Расійска-ўкраінскага інфармацыйнага цэнтра, расійскі палітолаг і публіцыст, звязаны з інфармацыйным агенцтвам „Рэгнум”, а таксама афіцэр расійскай разведкі, які выступае ў якасці эксперта па міжнародных адносінах.

У кастрычніку 2017 года па просьбе кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі з тэрыторыі Польшчы быў высланы Дзмітрый К. - прадстаўнік Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў у Маскве. Мужчына, які працаваў у Польшчы ў якасці навукоўца, фактычна ініцыяваў элементы гібрыднай вайны супраць Польшчы, а таксама падтрымліваў кантакты з расійскімі спецслужбамі.

У 2018 годзе мерапрыемствы, праводжаныя Агенцтвам унутранай бяспекі, дазволілі нейтралізаваць дзейнасць дзвюх сеткавых структур, якія ўдзельнічалі ў расійскай гібрыднай і інфармацыйнай вайне супраць Польшчы. У сувязі з гэтым, пяць чалавек былі ахопленыя забаронай на ўезд на тэрыторыю Польшчы. У сваю чаргу Кацярына Ц. і Настасся З. былі затрыманыя ў Польшчы з мэтай высылкі.

Цягам апошніх гадоў кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі 19 разоў карыстаўся правам выдачы негатыўнай ацэнкі па заявах на атрыманне польскага грамадзянства.

аз