Беларуская Служба

Сёлета падчас Свята памерлых на польскіх дарогах было менш ДТЗ

04.11.2019 14:11
Аднак не ўсе статыстычныя дадзеныя выглядаюць настолькі станоўча. Паліцыянты затрымалі больш нецвярозых кіроўцаў, чым летась.
         .
Сёлета падчас Свята памерлых на польскіх дарогах было менш ДТЗ.PAP/Grzegorz Momot

Падчас сёлетняга Свята памерлых на польскіх дарогах было менш ДТЗ і менш людзей загінула. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі паліцыі, якія падвялі сёлетнюю акцыю „Зніч”.

Нагадваем, з чацвярга па нядзелю дарогі ва ўсяе Польшчы патрулявалі больш за 6 тысяч функцыянераў.

Паводле дадзеных паліцыі, у святочныя доўгія выходныя адбылося роўна 268 ДТЗ, то бок на амаль сто менш, чым у мінулым годзе. Колькасць загінулых на дарозе скарацілася таксама на палову - да 25 чалавек. На чвэрць зменшылася і колькасць параненых. Цягам апошніх выходных былі шпіталізаваныя 346 удзельнікаў ДТЗ.

Радаслаў Кобрысь (Radosław Kobryś), з Аддзела дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі, кажа, што паліцыянты не чакалі такога значнага паляпшэння сітуацыі на дарогах.

- Дадзеныя выглядаюць вельмі станоўча ў параўнанні з мінулымі гадамі. Менш ДТЗ, менш загінулых і менш параненых. Тым ня менш нельга казаць пра поспех, паколькі цягам чатырох святочных дзён і так загінула на 25 чалавек. Тым нe менш вынікі ў параўнанні з мінулым годам вельмі станоўчыя.

Аднак не ўсе статыстычныя дадзеныя выглядаюць настолькі станоўча. Цягам апошніх чатырох дзён паліцыя затрымала 1 245 нецвярозых кіроўцаў, то бок нa 200 больш, чым у мінулым годзе.

У рамках акцыі „Зніч” паліцыянты правяралі таксама тэхнічны стан транспартных сродкаў.

аз