Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак мяркуе, што 11 лістапада з’яўляецца сімвалам польскай нацыянальнай ідэнтычнасці. Па словах міністра, якія былі апублікаваныя ў сацыяльных сетках, Свята незалежнасці – гэта таксама асабліва важны дзень для Войска Польскага.
- Вялікі ўклад у адбудаванне ўваскрэслай Айчыны ўнесла Войска Польскае. Сёння жаўнеры ганарацца, вяртаючыся да тых традыцый. Кожны год 11 лістапада войска згадвае сваіх герояў, якія далі прыклад, як трэба змагацца за тое, што самае важнае – уласную дзяржаву. Незалежнасць не даецца раз на заўсёды. Таму Войска Польскае ахоўвае нашу незалежнасць, рэгулярна праводзіць манеўры, мадэрнізуе тэхніку, супрацоўнічае з саюзнікамі. Дзякуючы гэтаму мы можам цешыцца Польшчаю.
Марыюш Блашчак запрасіў усіх на мерапрыемствы, звязаныя з адзначэннем гадавіны незалежнасці – на ваенныя пікнікі, якія праходзяць сёння па ўсёй Польшчы, і на заўтрашні Фестываль Незалежная, які адбудзецца на Кракаўскім прадмесці ў Варшаве.
ІАР ПР/нг
на здымку - міністр нацыянальнай абароны М. Блашчак