Заўтра, з нагоды Свята незалежнасці 11 лістапада, польскі парламент змогуць наведваць усе жадаючыя. З 10-ай ды 16-ай гадзіны можна будзе пазнаёміцца, у прыватнасці, з рознымі заламі ніжэйшай палаты парламенту Сейму. Даступныя для наведвальнікаў будуць нават тыя месцы, якія ў звычайныя дні закрытыя для свабоднага доступу.
Па словах Мікалая Калушкі (Mikołaj Kałuszko) з канцылярыі Сейму, выключнай падзеяй стане адкрыццё кабінета старшыні. Нельга забываць, што гэта месца, дзе працуе другая асоба ў дзяржаве.
У сваю чаргу, у вышэйшай палаце – Сэнаце – наведвальнікі змогуць убачыць зал пленарных паседжанняў, фае, залы паседжанняў камітэтаў вышэйшай палаты, дзе захоўваюцца памятныя рэчы былых старшыняў.
ІАР ПР/нг
на здымку - дэпутаты ў залі паседжанняў Сейму