11 лістапада 1918 года Польшча аднавіла незалежнасць. Пасля 123 гадоў падзелу і прыгнёту Польшча як дзяржава зноў з'явілася на палітычнай мапе свету.
У гэты дзень 101 гады таму назад адбылося канчатковае раззбраенне нямецкіх акупацыйных войскаў Варшавы. Рэгенцкая рада, створаная пад пратэктаратам двух былых акупантаў – кайзераўскай і Аўстра-Вугорскай імперый перадала Юзафу Пілсудскаму ваенную ўладу ды камандаванне польскім войскам. У той жа дзень Нямеччына падпісала пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў – скончылася Першая сусветная вайна.
З нагоды Дня незалежнасці Польшчы старшыня Савету міністраў Матэвуш Маравецкі заклікаў суайчыннікаў вывешваць дзяржаўныя сцягі. Матэвуш Маравецкі звярнуўся да палякаў праз сацыяльныя сеткі пры дапамозе агітацыйнага відэа:
-Польшча, сапраўды, унікальная! Кахайма і шануйма наш дом. Патрыятызм – гэта штодзённая любоў да Польшчы, але 11 лістапада, падчас Свята незалежнасці мы хочам асаблівым чынам прадэманстраваць гэтую любоў – вывесім жа нацыянальныя сцягі ў сваім дамах, святкуйма разам!
Нацыянальная свята незалежнасці было зацверджана ў 1937 годзе, але пасля вайны камуністычная ўлада ўвяла сваё Свята адраджэння Польшчы, якое адзначалася 22 ліпення па 1989 год. Аднак 32 гады таму 11 лістапада заняла пачэснае чырвонае месца ў польскім календары.
IAR/эж