Анджэй Дуда, выступаючы з прамовай, каля Магілы невядомага жаўнера на Плошчы Пілсудскага ў Варшаве, прыгадаў войнаў, якія аддалі жыццё за тое, каб Польшча была свабоднай і незалежнай:
-Калі нарэшце мы глядзім на нашу сучасную Польшчу, з перспектывы 200-гадовай даўніны, прыгадваюцца словы з песні «Я шчаслівы, што даводзіцца жыць у краіне над Віслай». Гісторыкі кажуць, што сённяшняя Польшча – гэта самая заможная, самая бяспечная і самая шчаслівая Польшча, пачынаючы з XVII стагоддзя.
Падчас дзяржаўных урачыстасцяў на варшаўскай Плошчы Пілсудскага быў зачытаны «Зварот памяці», таксама прагрымелі 21 гарматны залап. У Варшаве ў адзначэнні Свята незалежнасці прынялі ўдзел пэм’ер, урад, старшыні Сейму і Сенату, высокія вайсковыя чыны і духавенства.
Пасля цырымоніі каля Магілы невядомага жаўнера, распачаўся вайсковы пікнік, арганізаваны Міністэрствам нацыянальнай абароны Польшчы.
IAR/эж