Беларуская Служба

Віфлеемскі агонь міру сустракаюць у Польшчы

15.12.2019 13:49
«Мы хочам занесці агонь туды, дзе мы працуем штодня. Усім сем’ям, хворым людзям і проста тым, хто патрабуе трошкі цяпла на святы».
Ілюстрацыйны здымакФота: zhp.pl

15 снежня, раніцай, у горадзе Закапанэ моладзь з Саюзу польскіх гарцэраў прыняла агонь ад славацкіх скаўтаў. На працягу тыдня з Грота Раства Хрыстова ў Віфлееме будзе распаўсюджваецца па ўсёй Польшчы. агонь даставяць у школы, больніцы, арганізацыі ды ўсім ахвотным. У гэтым пераконвае адна з удзельніц акцыі святочнай рытуалу:

-Мы хочам занесці гэты агонь туды, дзе мы працуем штодня. Усім сем’ям, хворым людзям і проста тым, хто патрабуе трошкі цяпла на гэтыя святы.

Сёлета святочнае перадача Віфлеемскага агню прыходзіць пад лозунгам: «Святло, якое дае сілу».

Як сімвал каляднага паслання Віфлеемскі агонь трапляе ў больш, чым 25 краін свету. Напярэдадні славакам яго перадалі аўстрыйцы, якія ў сваю чаргу запалілі яго ў Базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме.

Кожны год полымя Віфлеемскага агню запальваецца ад Нязгаснай лампады ў Гроце Раства Хрыстова. На ўрачыстым набажэнстве, з гэтае нагоды прысутнічаюць святары розных хрысціянскіх канфесій. Затым свяцільня з гэтым агнём спецыяльным авіярэйсам дастаўляецца ў Вену. І ўжо адтуль агонь пачынае свой шлях па ўсім свеце.

Акцыя скаўтаў уяўляе сабой своеасаблівую эстафету – Віфлеемскі агонь перадаецца з краіны ў краіну, з рук у рукі, з каталіцкіх касцёлаў у праваслаўныя цэрквы, з скаўцкіх гурткоў у дамы вернікаў.

IAR/эж