Беларуская Служба

Расце колькасць беспрацоўных у Польшчы, урад прапануе ім мяняць прафесію

28.04.2020 14:45
Віцэ-прэм'ер Эмілевіч мяркуе, што колькасць беспрацоўных у Польшчы вырасце да 1,5 млн чалавек.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

За адзін толькі красавік у Польшчы лік  беспрацоўных павялічыўся на 30 тысяч чалавек, а гэта толькі пачатак масавых звальненняў. Паводле афіцыйных дадзеных за сакавік у Польшчы беспрацоўнымі зарэгістраваліся 909 тысяч чалавек. Паводле ўраду, цяпер найважнейшым з'яўляецца прафесійная актывізацыя гэтых людзей, – кажа міністр сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы  Марлена Малёнг (Marlena Maląg)

- Ідзецца пра тое, каб гэтыя людзі не заставаліся беспрацоўнымі. Мы хочам перакіроўваць людзей у тыя галіны эканомікі, якія будуць адмарожвацца. Нам трэба інвеставаць у перанавучанне і дапамагчы змяніць прафесію. Гэта сноўны напрамак нашых дзеянняў.

Віцэ-прэм'ер Эмілевіч два дні таму сказала, што колькасць беспрацоўных у Польшчы вырасце да 1,5 млн чалавек.

Урад працуе таксама над новымі механізмамі па дапамозе для  беспрацоўных.

Цяпер дапамога складае ад 483 злотых да 701 злотага на рукі ($115 -$168). Памер дапамогі залежыць ад стажу працы. Чым даўжэй, тым вышэйшая дапамога. Такім чынам, кожны месяц беспрацоўны атрымае толькі 25-36% мінімальнай зарплаты. Прасцей кажучы: ён павінен выжыць на сродкі ў тры-чатыры разы меншыя, чым устаноўлены мінімум.

І гэта толькі першая дрэнная навіны, бо ў Польшчы толькі 20% беспрацоўных атрымліваюць права на фінансавую дапамогу, таму што многія не выконваюць усіх умоваў для яе атрымання.

Гэта пацвярджае прыклад прыведзены эканамічным парталам money.pl: у адзеле працы ў мясцовасці Квідзын зарэгістравана 2004 беспрацоўных, з іх толькі 346 атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі