Беларуская Служба

Выстава «Аўшвіц. Не так даўно. Не так далёка» атрымала ўзнагароду Europa Nostra 2020

07.05.2020 15:16
Музейная пляцоўка паведамляе, што гэта адна з найбольш прэстыжных еўрапейскіх узнагарод.
  -
Былы канцлагер Аўшвіц-БіркенауDzidekLasek/pixabay.com/CC0

Выстава «Аўшвіц. Не так даўно. Не так далёка», падрыхтаваная іспанскай фірмай Musealia і Музеем Аўшвіц, атрымала Узнагароду Еўрапейскай спадчыны 2020 (Europa Nostra 2020).

Музейная пляцоўка паведамляе, што гэта адна з найбольш прэстыжных еўрапейскіх узнагарод. Яе ў 2002 годзе заснавала Еўрапейская камісія і з таго часу яе ўручае сетка Europa Nostra.

У гэтым годзе ўзнагароджаныя 21 праект з 15 краін. Musealia і Музей Аўшвіц атрымалі ўзнагароду ў катэгорыі «Адукацыя, абучэнне і рост свядомасці». -Узнагарода з’яўляецца важным сігналам. Экспазіцыю добра ўспрымае як публіка, так школы і СМІ. Гэта вельмі добрая, сучасная, велізарная выстава пра гісторыю канцлагера і яго ахвяр, – расказвае дырэктар Музею Аўшвіц Пётр Цывіньскі.

Журы падкрэсліла, што «прадстаўленыя аб’екты дасканала адлюстроўваюць атмасферу аўтэнтычнага Месца Памяці, што нялёгка зрабіць у выпадку перасоўнай выставы, а што ўдалося зрабіць дзякуючы багаццю прэзентаваных прадметаў».

ав

Больш на гэтую тэму: Агляд падзей культуры