Выступаючы перад журналістамі ў аўторак, 19 траўня, прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што маштабны пакет мер па аблягчэнні і стымуляванню эканомікі, накіраваны на абарону эканомікі ад каранавіруснага крызісу, быў «адным з лепшых у свеце».
Палітык дадаў, што гэты антыкрызісны пакет накіраваны на захаванне працоўных месцаў, а таксама на дапамогу бізнесу ў пераадоленні наступстваў агульнанацыянальнага каранціну і абарону ўнутраных вытворчых магутнасцяў.
Пасля таго як пандэмія COVID-19 сыпнецца, «пры новым падзеле роляў у рамках глабальных вытворчых і лагістычных ланцугоў Польшча зможа забяспечыць сабе становішча нават лепшае, чым гэта было да крызісу», – перакананы кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі.
PAP/эж