Прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў палякаў купляць польскую малочную прадукцыю. „Мы ўсе павінны з пашанай ставіцца да працы польскіх фермераў”, - сказаў прэзідэнт Польшчы.
30-40 працэнтаў польскіх малочных прадуктаў прадаюцца за мяжу. Гэта з-за адсутнасці зацікаўлення з боку польскіх кліентаў. Мы заклікаем палякаў купляць польскую малочную прадукцыю, а малочныя заводы купляць малако ў польскіх фермераў, а не замежных.
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што будзе падрыхтаваны законапраект, які дапаможа вырашыць праблему засухі ў краіне. У працы над законапраектам прымуць удзел, у прыватнасці, Канцылярыя прэзідэнта, Міністэрства марской эканомікі й рачнога флoту й Міністэрства сельскай гаспадаркі.
аз