Беларуская Служба

Польская авіякампанія LOT узнавіла ўнутраныя рэйсы

01.06.2020 14:02
Кожны дзень будзе ажыццяўляцца каля 30 унутраных рэйсаў. 
 Embraer 175  LOT           . 1  2020
Самалёт Embraer 175 авіякампаніі LOT рэйсам з Варшавы прызямляецца ў Гданьскім міжнародным аэрапорце імя Леха Валэнсы. 1 чэрвеня 2020 годаPAP/Adam Warżawa

Польская авіякампанія LOT узнавіла ўнутраныя рэйсы, якія былі адмененыя ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.

Кожны дзень будзе ажыццяўляцца каля 30 унутраных рэйсаў. На трасе з Варшавы ў Гданьск самалёты будуць лётаць тры разы ў дзень. У Кракаў, Познань, Жэшаў, Шчэцін, Уроцлаў і Зялёную Гуру – два разы ў дзень, а з Кракава ў Гданьск – раз у дзень.

Палёты адбываюцца пры выкананні сур'ёзных санітарных нормаў. Так, бартавы персанал павінен мець аднаразовыя пальчаткі і маскі, пасажыры таксама павінны знаходзіцца ў масках на працягу цэлага палёту. Акрамя таго, забароненае перамяшчэнне па самалёце. Выключэннем зʼяўляецца неабходнасць скарыстацца туалетам, але гэта можна будзе зрабіць з дазволу персанала. Харчаванне на борце выдаецца пасажырам у індывідуальных пакетах.

Да 31 мая польская авіякампанія спыніла ўсе ўнутраныя і міжнародныя рэгулярныя рэйсы. Самалёты LOT удзельнічалі ў акцыі па перавозцы палякаў, якія аказаліся за мяжой і не маглі вярнуцца на радзіму рэгулярным транспартам. Акрамя таго, лайнеры кампаніі выконваюць грузавыя рэйсы, у тым ліку па замове польскага ўрада на перавозку медыцынскага абсталявання і сродкаў асабістай аховы.

вс