Беларуская Служба

У Польшчы пачаўся чарговы этап змякчэння каранціннага рэжыму

06.06.2020 15:40
З сённяшняга дня могуць пачаць працу тэатры, кінатэатры, філармоніі, фітнэс-клубы, трэнажорныя залы, басейны і паркі забаваў.
    -. , 6  2020
У адным з варшаўскіх фітнэс-клубаў. Субота, 6 чэрвеня 2020 годаPAP/Marcin Obara

Урад Польшчы абвясціў чарговае змякчэнне абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. З 6 чэрвеня пачаўся чацвёрты этап паслаблення каранціннага рэжыму.

З суботы могуць аднавіць сваю дзейнасць тэатры, кінатэатры, філармоніі, дамы культуры і цыркі. Месцы ў глядацкіх залах павінны быць запоўненыя на 50%, а гледачы, якія вырашацца прыйсці на спектакль або на канцэрт, павінны быць у ахоўных масках.

З сённяшняга дня могуць таксама пачаць працу фітнэс-клубы, трэнажорныя залы, басейны і паркі забаваў. Працу таксама аднаўляюць event-фірмы, якія займаюцца арганізацыяй кангрэсаў, бізнэс-сустрэч, галіновых выстаў, вяселляў і культурных мерапрыемстваў. Усе яны павінны выконваць санітарныя нормы, якія абавязваюць на дадзеным этапе змякчэння абмежаванняў.

вс