Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі суддзя Сільвестар Марціняк(Sylwester Marciniak) спадзяецца, што вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў змогуць быць абвешчаныя ўжо ў панядзелак.
- У другім туры працэс падліку галасоў больш просты, паколькі ёсць толькі двух кандыдатаў. Спадзяюся, што таксама пратаколы ад выбарчых участкаў за мяжой мы атрымаем настолькі хутка, што афіцыйныя вынікі можна будзе агучыць ужо ў панядзелак.
Сільвестар Марціняк таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з законам аб правядзенні сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў тэрмін абвяшчэння вынікаў выбараў мінае а 23.00 у аўторак, 14 ліпеня.
Усяго ў краіне і за яе межамі дзейнічае больш за 27 тысяч 200 выбарчых акругаў. Больш за 29 мільёнаў грамадзян маюць права голасу, у тым ліку больш за 519 тысяч за мяжой.
аз