Беларуская Служба

Кампанія Orlen стане падставай новай энергетычнай групы

15.07.2020 10:03
Паліўная кампанія спалучыцца з кампаніямі Lotos і PGNiG.
M    .
Mіністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін. PAP/Radek Pietruszka

Кампанія Orlen стане вядучым суб'ектам новага энергетычнага канцэрна, які ўзнікне ў выніку спалучэння з кампаніямі Lotos і PGNiG. Новая група таксама захавае яе назву, паведаміў міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін (Jacek Sasin).

-Гэта вядомая марка не толькі на польскім рынку. Нагадваю, што ў мінулых гадах Orlen пачаў дзейнічаць таксама на іншых еўрапейскіх рынках. Цяпер ён з’яўляецца лідарам на літоўскім і чэшскім рынках. Адкрывае новыя бензакалонкі ў Германіі і плануе развівацца на рынках іншых краінаў. Гэта кампанія з вялікай бізнес-дынамікай. Тамы мы вырашылі, што гэта Orlen павінен стаць асновай для інтэграцыі польскага энергетычнага рынку.   

Еўракамісіяй паставіла ўмову для спалучэння паліўных кампаніяў Orlen і Lotos - гэта продаж 80 адсоткаў аўтазаправачных станцый Lotos. Міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін заявіў, што іх заменяць станцыі Orlen. Паводле яго, некаторыя з іх і так павінны быць ліквідаваны, каб не канкуравалі ў адным месцы са станцыямі кампаніі Orlen.

Міністр падкрэслівае, што гэта выключна перагрупоўка рынку, а не страта. Паводле яго, новая група павінна зэканоміць да 2 мільярдаў злотых у год на пакупках нафты.

аз