Беларуская Служба

У Польшчы расце продаж тавараў

20.07.2020 15:26
Пры гэтым у месяцы маі бягучага года продаж прамысловай прадукцыі ўпаў на 17%, што было звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй і замарожаннем эканомікі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlina G/Shutterstock.com

У чэрвені бягучага года прададзена на 0,5% прамысловых тавараў больш чым у аналагічным месяцы мінулага года, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы. Пры гэтым у месяцы маі бягучага года продаж прамысловай прадукцыі ўпаў на 17%, што было звязана з эпідэміялагічнай сітуацыяй і замарожаннем эканомікі.

Рост прададзеных тавараў адзначаны ў 21 сектары. Найбольш выраслі продажы мэблі, электратавараў, камп'ютараў і аптычных вырабаў. У сваю чаргу падзенне продажаў адзначана ў 13 таварных групах. Гэта, у прыватнасці, продаж коксу і нафтапрадуктаў.

вс