Беларуская Служба

Касцёл далучыцца да святкавання 100-годдзя Варшаўскай бітвы

26.07.2020 08:09
Аўдыё
  • Касцёл далучыцца да святкавання 100-годдзя Варшаўскай бітвы
.
.Himsan/pixabay.com/CC0

У рамках духоўнай падрыхтоўкі да 100-й гадавіны Варшаўскай бітвы 1920 году варшаўска-праскі біскуп Рамуальд Каміньскі заявіў пра дыяцэзіяльную навэну да Маці Божай Ласкавай за Айчыну.

Цэнтральныя ўрачыстасці 100-й гадавіны Цуду над Віслай адбудуцца 13-17 жніўня ў Варшаве, Асове, Радзыміне і Мінску Мазавецкім.

Біскуп Камінскі заахвочвае прыняць удзел у малітве. Ён зазначыў, што гэта адзін з праяваў выканання просьбы святога Яна Паўла ІІ, які заклікаў цэлую варшаўска-праскую дыяцэзію да асаблівага захавання памяці і спадчыны «Цуду над Віслай».

Да духоўнай праграмы таксама далучылася 37-ая Пешая праская пілігрымка сем'яў. У сувязі з эпідэміяй трасу да санктуарыя на Яснай Гары пройдзе толькі група святароў з біскупам Маркам Салярчыкам, а ўсе пілігрымы запрошаныя да духоўнага пілігрымавання. Яны таксама запрашаюцца далучыцца да навэны індывідуальна ці з супольнасцю вернікаў у сваіх парафіях.

Біскуп Рамуальд Каміньскі дадаў, што будуць выбраныя касцёлы, у якіх цэлы дзень будзе ісці індывідуальная і групавая малітва. Ён папрасіў, каб завяршэннем духоўнай практыкі была ўсяночная адарацыя з 14 на 15 жніўня ў парафіях варшаўска-праскай дыяцэзіі.

-Няхай заступніцтва Маці Божай выпрасіць нам багацце ласкаў і прывядзе да перамогі таямніцаў Бога ў нашай Айчыне, – напісаў біскуп Каміньскі.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры