На мінулым тыдні яна перавысіла 1 мільён, – паведаміла Міністэрства фінансаў. Такія тэрміналы выкарыстоўваюцца ўжо не толькі ў крамах і ў сферы абслугоўвання, але і ў розных дзяржаўных установах.
Як паведаміў міністр фінансаў Тадэвуш Касьцінскі, палякі ўсё больш давяраюць безнаяўным формам аплаты:
-Яшчэ пяць гадоў таму Польшча, на жаль, была ў самым канцы, калі гаворка ідзе пра тое, дзе можна плаціць. Аднак спажыўцы вельмі хутка асвоілі тэхналогію безнаяўнай аплаты. Польшча была адной з першых краін у свеце, дзе, практычна, усе карты былі з чыпамі, а таксама адбыўся пераход на бескантактавыя спосабы аплаты. Ужо, практычна, год у ста працэнтах месцаў, дзе прымаюць безнаяўную аплату, плаціць можна бескантактна. Такім чынам, гэта выдатны рэкорд.
Першы картачны тэрмінал у Польшчы з'явіўся ў 1992 годзе, але інтэнсіўна колькасць такіх прылад расла на працягу апошніх чатырох гадоў.
Паводле звестак Нацыянальнага банка Польшчы, тэмп росту колькасці безнаяўных аперацый у Польшчы зʼяўляецца адным з самых высокіх у сярод краінаў ЕЗ.
IAR/эж