Беларуская Служба

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў верасні выраслі на 3,2%

01.10.2020 15:15
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала папярэднія дадзеныя адносна інфляцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў верасні выраслі на 3,2 працэнта ў параўнанні з мінулым годам паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

 У сваю чаргу ў параўнанні са жніўнем бягучага году яны павялічыліся на 0,2%.

Цэны прадуктаў харчавання і безалкагольных напояў у параўнанні з мінулым годам  выраслі на 2,7%, цэны на энерганосьбіты - на 4,6%, а на паліва – на 9,2%.

Поўныя дадзеныя пра інфляцыю ў верасні Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 15 кастрычніка.

аз