Беларуская Служба

Польшча не забывае пра палякаў у Літве

26.11.2020 10:30
Польскія сем’і ў Літве атрымаюць каля сямі тон прадуктаў харчавання, дэзінфікуючых сродкаў, бытавой хіміі іг.д.
    -  a.
Старшыня мазавецкага аддзялення Асацыяцыі „Одэр-Нёман” Кшыштаф Кшaміньскі. PAP/Rafał Guz

Больш за 500 польскіх сем'яў у Літве атрымаюць перадачы з прадуктамі харчавання, школьнымі прыналежнасцямі, адзеннем, дэзінфікуючымі сродкамі і бытавой хіміяй.

Сёння з Польшчы ў Літву адправіцца канвой з гуманітарным грузам, арганізаваны Асацыяцыяй „Одэр-Нёман”, Фондам „Не забудзь пра нас” і Польскім нацыянальным фондам.

Старшыня мазавецкага аддзялення Асацыяцыі „Одэр-Нёман” Кшыштаф Кшэміньскі(Krzysztof Krzemiński) кажа, што дапамога – гэта доказ памяці:

- Мы супрацуем з Саюзам палякаў у Літве, з рознымі асацыяцыямі і фондамі, каб аказаць дапамогу тым польскім сем’ям, якія маюць у ёй найбольшую патрэбу. Гэта не толькі пажылыя людзі, але і маладыя людзі, якія не могуць знайсці працу.

Польскія арганізацыі паставяць у Літву каля сямі тон прадуктаў харчавання.

Нагадваем, на пачатку бягучага года Польскі нацыянальны фонд вырашыў размеркаваць свой бюджэт на барацьбу з каранавірусам. Такім чынам дапамогу атрымалі дзясяткі бальніцаў, дамоў састарэлых, хоспісаў і лячэбніцаў. Фонд таксама фінансуе абеды для ветэранаў і рэабілітацыю для варшаўскіх паўстанцаў.

аз