Беларуская Служба

Прэзідэнтаў Польшчы і Германіі падтрымліваюць праект ушанавання памяці польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны ў Берліне

21.01.2021 18:05
Падчас сённяшняй тэлефоннай размовы абодва лідары абмеркавалі прагрэс у двухбаковых адносінах.
Prezydent Andrzej Duda
Prezydent Andrzej DudaKrzysztof Sitkowski / KRPR / prezydent.pl

Прэзідэнтаў Польшчы і Германіі падтрымліваюць праект ушанавання памяці польскіх ахвяр Другой сусветнай вайны ў Берліне. Падчас сённяшняй тэлефоннай размовы абодва лідары абмеркавалі прагрэс у двухбаковых адносінах.

У чэрвені бягучага года будзе адзначацца 30-годдзе польска-германскага дагавора аб добрасуседстве і сяброўскім супрацоўніцтве. Міністр з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі заявіў, што гэта нагода падвесці вынікі згаданых 30 гадоў супрацы, але прэзідэнты зацікаўленыя таксама ў вызначэнні мэтаў на будучыню.

Як ён дадаў, прадметам польска-германскага дыялогу з'яўляецца, у прыватнасці, пытанне польскай дыяспары ў Германіі і адукацыйных правоў, а таксама ўшанавання ў Берліне памяці палякаў, якія загінулі падчас Другой сусветнай вайны.

У канцы кастрычніка мінулага года парламент Германіі прыняў рашэнне стварыць у Берліне памятны знак, прысвечаны ахвярам Другой сусветнай вайны і нямецкай акупацыі ў Польшчы.

Помнік павінен быць усталяваны ля старога чыгуначнага вакзала Anhalter Bahnhof -  аднаго з галоўных транспартных вузлоў Трэцяга рэйха.

аз