Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцаў праграму «новага польскага ладу»

01.02.2021 14:05
Гэта будзе шырокая сацыяльна-эканамічная праграма на час пасля пандэміі каранавіруса. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падрабязнасці «новага польскага ладу» ўрад Польшчы аб'явіць на працягу некалькіх тыдняў. Гэта будзе шырокая сацыяльна-эканамічная праграма на час пасля пандэміі каранавіруса. Падчас сённяшняга брыфінгу прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што ініцыятыва зʼяўляецца вынікам шматмесячных аналізаў будучыні развіцця Польшчы.

Як сказаў кіраўнік урада, гаворка ідзе пра падтрымку гэтага развіцця з дапамогай бюджэтных, падатковых, інвестыцыйных, грашова-крэдытных і нарматыўных дакументаў:

-Да нашых асноўных мэтаў, як хуткае развіццё, хутчэйшы рост заробкаў, як мага ніжэйшае беспрацоўе, мы падключылі крокі ў многіх галінах жыцця.

«Новы лад жыцця» ахопіць паляпшэнне службы аховы здароўя, адукацыю, інфраструктуру, доступ да публічных паслугаў і лічбаванне.

Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ў бліжэйшыя тыдні абмежаванні ў эканоміцы будуць выбарачна аслаблены пры ўмове захавання добрых дадзеных аб эпідэміі.

З сённяшняга дня ў Польшчы пры санітарным рэжыме адчыніліся ўсе крамы ў гандлёвых цэнтрах, а мастацкія галерэі і музеі адкрыты для наведвання. Таксама адменены гадзіны для пажылых людзей. Дзеці 1-3 класаў вучацца стацыянарна.

Астатнія абмежаванні ў рамках бягучай сацыяльна-эканамічнай блакады былі падоўжаны да 14 лютага. Нягледзячы на звароты аб працягу забароны на эксплуатацыю, лыжныя трасы, трэнажорныя залы, фітнес-клубы і аквапаркі застануцца закрытымі. Па-ранейшаму забаронены сустрэчы ў коле больш за пяць чалавек і правядзенне масавых мерапрыемстваў. Спартыўная інфраструктура даступная толькі для прафесійнага спорту.

ав

ав