Вышаградская група даказвае сваю карыснасць у еўрапейскім і трансатлантычным кантэксце – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда ў Юраце. Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі сустрэліся на святкаванні 30-годдзя групы. Гэта таксама магчымасць пагаварыць на важныя тэмы.
«Група з'яўляецца важным фактарам, які каталізуе рэгіянальнае супрацоўніцтва ва ўсёй Цэнтральнай Еўропе», – сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда:
-Яна таксама мае вялікую ролю ў палітыцы ЕС і НАТА. Мы не раз паказалі, што як краіны Вышаградскай групы мы ўмеем супрацоўнічаць. Гэта адбываецца з карысцю для папулярызацыі нашых дзяржаваў і цэлага рэгіёну. Мы паслядоўна выказваем сваю падтрымку для ідэі еўрапейскага адзінства і салідарнасці. Таксама мы выказваемся за Еўропу роўных дзяржаваў і роўных народаў.
Анджэй Дуда таксама распавёў пра важнасць Вышаградскай групы для іншых рэгіёнаў:
-Вышаградская група можа быць прыцягальным узорам для краін Усходняга партнёрства, Заходніх Балканаў. Радуе, што група ўзмацняе супрацу з абодвума рэгіёнамі, таксама пры дапамозе міжнароднага вышаградскага фонду.
Прэзідэнты Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі таксама абмеркавалі сітуацыю ў Еўрапейскім Саюзе і месца Цэнтральнай Еўропы ў кантэксце працэсаў, якія адбываюцца на кантыненце і ў свеце – асабліва ў дачыненні да амерыканскай, расійскай і кітайскай палітыкі.
ав