У студзені рознічны продаж у Польшчы быў на 6 працэнтаў ніжэйшы, чым год таму, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) прызнае, што згаданыя дадзеныя супадаюць з прагнозамі:
- У асноўным адмоўная дынаміка - гэта вынік паўторнага перакрыцця гандлёвых цэнтраў і шматлікіх крамаў. Дадзеныя адлюстроўваюць перш за ўсё гандлёвыя абмежаванні.
Паводле эканамісткі, структура падзення продажу таксама не здзіўляе.
- Найбольш зменшыўся продаж тэкстыльных вырабаў, адзення і абутку, то бок тавараў, якія ў першую чаргу прадаюцца ў гандлёвых цэнтрах. У гадавым вылічэнні на 7% павялічыўся продаж мэблі, электратэхнікі і хатніх прыладаў. Гэта вынік інтэнсіўных працаў на будаўнічым і рамонтным рынках.
На аснове плацяжоў, здзейсненых картамі PKO BP можна меркаваць, што рознічны продаж у лютым расце.
аз