Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен зрабіў такі каментар пасля тэлефоннай размовы з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Рау, падчас якой палітыкі абмеркавалі польска-амерыканскія адносіны і планы сумеснай працы ў Еўропе і за яе межамі.
«Рады сёння пагаварыць з міністрам замежных спраў Збігневам Рау, каб пацвердзіць цесны і трывалы характар польска-амерыканскіх стасункаў і садзейнічаць далейшаму супрацоўніцтву ў Еўропе і за яе межамі», – напісаў Блінкен у сваім Твітэры ў аўторак, 23 лютага.
У сваю чаргу Збігнеў Рау паведаміў у сваім Твітэры, што ён і Блінкен казалі пра «прыярытэтныя вобласці хаўрусніцкага супрацоўніцтва», уключаючы палітыку бяспекі, ініцыятыву Трохмор'е і «шкоднасць» расійскага газаправода «Паўночная паток-2».
Палітыкі таксама абмеркавалі «выклікі свабоднаму свету, сітуацыю ў Беларусі і наступствы расійскай агрэсіі супраць Украіны».
pap/эж