У студзені бягучага году кошт польскага экспарту склаў 86 мільярдаў 600 мільёнаў злотых, а імпарту 82 мільярды 900 мільёнаў злотых (амаль 19 мільярдаў еўра). Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Такім чынам, станоўчае сальда знешнегандлёвага абароту Польшчы склала 3 мільярды 700 мільёнаў злотых. У аналагічным перыядзе мінулага году яно складала 1 мільярд 100 мільёнаў злотых.
Найбольш тавараў Польшча экспартавала ў развітыя краіны - 87,1 працэнта, а імпартавала з іх - 61,5 працэнта агульных гандлёвых абаротаў.
У сваю чаргу найменшы знешнегандлёвы абарот фіксаваўся з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Іх удзел у агульным аб'ёме польскага экспарту ён склаў 4,9 працэнта, а імпарту - 7,2 працэнта. Згаданыя паказчыкі ў мінулым годзе склалі адпаведна 5,3 працэнта і 7,8 працэнта.
аз