Беларуская Служба

«...Беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі...»

24.03.2021 16:08
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс.
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі БорысPAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў рашучай форме асудзіў затрыманне старшыні непрызнаванага рэжымам Лукашэнкі Саюзу палякаў Беларусі Анжэлікі Борыс. Дзеячка польскай нацменшасці была затрыманая ў аўторак. У сераду яе прыгаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Борыс пакаралі за арганізацыю традыцыйнай ярмаркі «Гродзенскія Казюкі», якая быццам бы адбылася без адпаведнага дазволу.

Маравецкі сказаў, што пытанне пераследу польскай нацменшасці ў Беларусі закране на сустрэчы лідараў краін ЕС.

- Мы асуджаем такога роду адносіны да палякаў, асуджаем тое, што беларускія ўлады дэ-факта бяруць людзей у закладнікі. Падобная практыка выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў штораз большым маштабе. Гэта крокі, якія парушаюць усе міжнародныя стандарты. Згаданае пытанне я закрану ў чацвер на Еўрапейскай радзе падчас сустрэчы прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў ЕС.

Раней паведамлялася, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала пратэст у сувязі з затрыманнем старшыні СПБ Анжэлікі Борыс. У МЗС РП быў выкліканы Часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы.

вс