Беларуская Служба

Суд адхіліў хадайніцтва аб працягу арышту экс-міністра ва ўрадзе Дональда Туска

12.04.2021 19:01
Паводле студзеньскага рашэння суда, былы міністр павінен быў заставацца ў арышце да 16 красавіка.
Славамір Новак PAP/Tomasz Gzell

Суд адхіліў хадайніцтва аб працягу арышту экс-міністра ва ўрадзе Дональда Туска і былога кіраўніка „Украўтадор” Славаміра Новака (Sławomir Nowak). Паводле студзеньскага рашэння суда, былы міністр павінен быў заставацца ў арышце да 16 красавіка. Пракуратара прасіла падоўжыць тэрмін утрымання пад вартай да ліпеня. Акруговай суд у Варшаве адхіліў хадайніцтва пракурора. Славамір Новак павінен выплаціць за 1 млн злотых (каля 220 тыс. еўра) закладу. Ён таксама застанецца пад наглядам паліцыі з забаронай пакідаць тэрыторыю краіну.

„Суд пастанавіў адпусціць Славаміра Новака, выкарыстоўваючы ў адносінах да яго прэвентыўныя меры. Мы лічым, што гэта можа прадстаўляць пагрозу хаду следства, інакш мы б не хадайнічалі аб працягу тэрміну ўтрымання яго пад вартай”, - сказаў пракурор Ян Дрeлеўскі.

Нагадваем, Славамір Новак быў часова арыштаваны Цэнтральным антыкарупцыйным бюро ў ліпені мінулага года па падазрэнні ў карупцыі і адмыванні грошай. У 2011-2013 гадах Славамір Новак займаў пасаду міністра транспарту, будаўніцтва і марской гаспадаркі Польшчы ва ўрадзе кааліцыі „Грамадзянскай платформы” і „Польскай сялянскай партыі”. Пазней, да 2019 года ён быў кіраўніком „Укравтодора”.

аз