У сакавіку інфляцыя склала 3,2 працэнта, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Месяцам раней гэты каэфіцыент складаў 2,4 працэнта.
Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) сказала, што інфляцыя паскорылася і ў наступныя месяцы захаваецца на павышаным узроўні.
- У бліжэйшым часе інфляцыя будзе павялічвацца, перш за ўсё, у сувязі з ростам цэн на паліва, дынаміка якіх у красавіку, хутчэй за ўсё, наблізіцца да 20%. Паводле нашых ацэнак, ужо ў траўні індэкс спажывецкіх цэн складзе каля 4% і будзе ўтрымлівацца на ўзроўні вышэйшым за прагноз НБП.
У параўнанні з папярэднім месяцам цэны на тавары і паслугі выраслі на 1%.
аз