З пачатку года па 31 ліпеня Польшча выдала грамадзян Беларусі больш за 90 тысяч візы, з якіх амаль 9 тысяч – гэта гуманітарныя візы, паведаміла Міністэрства замежных спраў Польшчы. З пачатку крызісу ў Беларусі Польшча выдала больш за 12 тысяч віз такога тыпу.
Падчас нарастаючай хвалі рэпрэсій з боку рэжыму супраць беларускай грамадзянскай супольнасці Польшча запусціла некалькі візавых праграм, у тым ліку памяняла правілы выдачы гуманітарных віз. Са снежня мінулага года асобы з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў. Гэткія візы выдаюцца з мэтай прыбыцця па гуманітарных прычынах, у інтарэсах дзяржавы або з-за міжнародных абавязацельстваў.
Паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, з чэрвеня 2020 года да канца ліпеня гэтага года Польшча выдала беларусам у агульнай складанасці 178 тысяч 711 віз, з якіх 12 1190 – гуманітарныя візы. У сваю чаргу толькі сёлета (да 31 ліпеня) Польшча выдала агулам 90 тысяч 11 віз, з якіх 8 844 – гуманітарныя.
Для параўнання, на працягу ўсяго 2019 года, да пачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі, Польшча выдала 358 421 візу, з якіх толькі 7 гуманітарныя.
Вышэйзгаданую візу на гэтым тыдні атрымала беларуская спартсменка Крысціна Ціманоўская.
PAP/аз